Беларусь атрымае другую партыю самалётаў Су-30СМ у 2022 годзе
Беларускія пілоты пачалі асвойваць новыя "сушкі" у лютым 2020 года.
Беларусь атрымае другую партыю самалётаў Су-30СМ у 2022 годзе
Беларускія вайскоўцы ўжо на ўсю моц выкарыстоўваюць шматмэтавыя знішчальнікі, якія дазваляюць упэўнена адчуваць сябе ў паветры.
МІНСК, 7 лют – Sputnik. Беларусь чакае другую партыю расійскіх самалётаў Су-30СМ у кастрычніку 2022 года, паведаміла прэс-служба Мінабароны рэспублікі.
"Паміж Міністэрствам абароны і карпарацыяй "Иркут" падпісаны кантракты на пастаўку двух партый самалётаў Су-30СМ у колькасці 4 адзінак кожная. Выконваючы абавязацельствы па кантракце, "Иркут" у лістападзе 2019 года паставіў першую партыю самалётаў. Пастаўка другой партыі запланавана на кастрычнік 2022 года", - гаворыцца ў паведамленні.
Чатыры новых шматмэтавых знішчальнікі Су-30СМ Беларусь атрымала ў ліпені 2020 года. Самалёты нясуць баявое дзяжурства на базе ў Баранавічах. Беларускія пілоты пачалі асвойваць новыя "сушкі" у лютым 2020 года.
Усё кіраванне заснавана на электроніцы. Прыцэл засякае цэлі на адлегласці да 200 кіламетраў і застаецца толькі выйсці на дыстанцыю паражэння для пуску ракеты, скіду бомбы ці стрэлу з гарматы.
Баявое дзяжурства Су-30СМ ў Беларусі нясуць у пары з МіГ-29.
Су-30СМ знаходзіцца на ўзбраенні ў Індыі, Кітаі, Венесуэле, Арменіі, Казахстане. Самалёт мае статус не толькі непераборлівага ў эксплуатацыі, але і ў абслугоўванні.
Читать дальше: https://bel.sputnik.by/defense_safety/20210207/1046836896/Belarus-atrymae-druguyu-partyyu-samalta-Su-30SM-u-2022-godze.html